У Польшчы арыштавалі беларуса, якога падазраюць у арганізацыі міграцыі

У Варшаве затрымалі 46-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў арганізацыі нелегальнай міграцыі. Ён арыштаваны на тры месяцы да суда, паведамляе памежная служба Польшчы.

17.05.2023 / 17:31

Фота: Straż Graniczna

Мужчыну вінавацяць у тым, што ён арганізаваў пераход мяжы для мінімум трох грамадзян Сірыі. Іх затрымалі летась у кастрычніку, калі яны ехалі ад мяжы ў бок Нямеччыны. Таксама быў затрыманы кіроўца аўтамабіля, які вёз мігрантаў на загад беларуса.

На месцы жыхарства беларуса забралі тры мабільныя тэлефоны і чатыры сім-карты.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы ўчора былі лясныя пажары. Палякі падазраюць, што прычына ў мігрантах

У Германіі беларуска везла мігрантаў пад наркотыкамі і трапіла ў аварыю

Польскія памежнікі: Праваднікі нелегальных мігрантаў часта вучацца ў беларускіх ВНУ

Nashaniva.com