Беларускія падраздзяленні панеслі цяжкія страты пад Бахмутам. Некалькі чалавек загінулі

Як стала вядома «Нашай Ніве», у баях пад Бахмутам загінула некалькі ваяроў беларускіх падраздзяленняў. Ёсць параненыя.

17.05.2023 / 12:49

Бахмут, здымак ілюстрацыйны. Фота: 24 мехбрыгада УСУ імя Караля Данілы

Дэталі і прозвішчы загінулых пакуль не публікуюцца. Наколькі вядома, загінуць маглі нават пяць добраахвотнікаў. Чакаем афіцыйнай інфармацыі.

Дагэтуль было вядома пра 21 беларуса, якія загінулі пасля лютага 2022-га, баронячы Украіну.

Баі за Бахмут ідуць ужо 9 месяцаў. Гэты кірунак застаецца адным з самых гарачых месцаў на фронце.

У складзе ўкраінскай арміі за незалежнасць Украіны і Беларусі ваююць таксама сотні беларусаў.

Чытайце таксама:

Баец «Кусь» з Палка Каліноўскага — аб працы на чыгунцы і ў БРСМ, выпрабаванні вайной і выбары паміж палонам і смерцю

«Хто ж ведаў». Былыя байцы-каліноўцы пра фронт, мары пра дзяўчат, жыццё пасля вайны і асацыяцыю ветэранаў

Азараў расказаў пра байцоў «Байпола», якія адправіліся ва Украіну

Nashaniva.com