У Нямеччыне звольнілі жонку Шродэра пасля святкавання імі 9 Мая ў пасольстве Расіі

Жонка былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра Со Ён Кім-Шродэр страціла працу ў кампаніі NRW.Global Business пасля разам з мужам наведала ўрачысты прыём, арганізаваны 9 мая пасольствам РФ у Нямечыне, паведамляе Bild.

16.05.2023 / 13:42

«Спадарыня Шродэр-Кім звольненая з неадкладным уступленнем у сілу распараджэння, і яе працаўладкаванне ў NRW.GlobalBusiness будзе спынены без папярэджання. Кампанія NRW.Global Business неаднаразова паказвала спадарыні Шродэр-Кім на тое, што прадстаўнікі не павінны публічна выказвацца па палітычна адчувальных пытаннях, асабліва па расійскай агрэсіі ва Украіне», — заявіла прэс-сакратар міністра эканомікі федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Мона Нойбаур.

Прадстаўнік кампаніі паведаміў, што скасаванне працоўных адносін было разгледжана з юрыдычнага пункту гледжання і цяпер гэтая праверка завершана.

Жонка экс-канцлера працавала ў NRW.Global Business як прадстаўнік у Паўднёвай Карэі.

Былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр разам з жонкай, лідар правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ціна Далікала і яшчэ некалькі нямецкіх палітыкаў наведалі мерапрыемства, арганізаванае амбасадай Расеі з нагоды 9 Мая.

Шродэр быў канцлерам з 1998 па 2005 год і лідарам СДПН з 1999 па 2004 год. Пасля таго як яго адхілілі ад пасады кіраўніка ўрада, ён шмат гадоў працаваў у расійскіх энергетычных кампаніях і дагэтуль лічыцца за сябра Пуціна.

Чытайце таксама:

«Калі Шродэр быў канцлерам, Пуцін размаўляў з ім як з дзеншчыком»

Ад Герхарда Шродэра сышлі ўсе супрацоўнікі яго бюро экс-канцлера

Тонкасці нямецкай палітыкі. Чаму Германія не адмаўляецца ад расійскага газу і дазваляе аўтапрабегі пуціністаў?

Nashaniva.com