Зяленскі ляціць у Ісландыю

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў аўторак, 16 мая, выступіць на сесіі адкрыцця IV саміта Рады Еўропы «Аб'яднаныя вакол каштоўнасцяў», які пачне працу ў сталіцы Ісландыі Рэйк'явіку, паведамляе «Еўрапейская праўда».

16.05.2023 / 09:39

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Зяленскі выступіць з прамовай пасля ўступнага слова прэм'ер-міністра Ісландыі Катрын Якабсдоцір.

Таксама запланаваны выступленні прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, канцлера Германіі Олафа Шольца, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Рышы Сунака і прэзідэнта Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен.

Саміт адкрыецца ў 20:45 па мінскім часе. Ён будзе праходзіць 16-17 мая.

На мінулым тыдні Зяленскі наведаў Нідэрланды, Бельгію, Францыю, Нямеччыну, Брытанію.

Nashaniva.com