Адкрытая мемарыяльная шыльда ў гонар філолага Янкоўскага

13.11.2009 / 18:41

13 лістапада ў Мінску па вул. Янкоўскага, 5, адкрылася мемарыяльная дошка вядомаму беларускаму вучонаму, доктару філалагічных навук, прафесару, заслужанаму дзеячу БССР, пісьменніку Фёдару Міхайлавічу Янкоўскаму.

Ва ўрачыстай цырымоніі бралі ўдзел прадстаўнікі гарадской і раённай адміністрацый, дачка вучонага Ірына Янкоўская, святар праваслаўнага храма Святога архангела Міхаіла айцец Аляксандр.