У беларускіх крамах сталі прадаваць расійскае піва ў незвычайнай упакоўцы

У многіх беларускіх крамах сталі прадаваць піва ў трохлітровых слоіках. Яшчэ некаторы час таму алкаголь у такой тары нідзе нельга было знайсці, але цяпер гэта, падобна, робіцца масавай з'явай, заўважыла выданне Tochka.by.

13.05.2023 / 17:48

Напрыклад, у мінскім супермаркеце магілёўскай гандлёвай сеткі «Перекресток» на выбар прапануюць тры варыянты піва ў трохлітровых слоіках, вырабленага на заводзе «Панкрат», размешчаным у Ліпецкай вобласці Расіі. Пастаўляе напоі ў Беларусь магілёўскі імпарцёр — ТАА «Гандлёвы дом Варніца».

З чым звязаны такі незвычайны выбар вытворцамі тары для піва, свядома гэта ці вымушана — дакладна невядома. Каштуе ж яно ў Беларусі нятанна — больш за 30 рублёў за слоік.

Чытайце таксама:

Фіны канчаткова адмовіліся ад продажу «Лідскага піва» і заплацяць велізарны штраф

У Пінску паставілі вадаматы

Газавы крызіс у Еўропе можа азначаць звышпрыбыткі для беларускіх шклозаводаў

Nashaniva.com