У Бабруйску затрымалі злодзея ў тапках

Ён абакраў машыну, а скрадзеныя рэчы спаліў.

13.05.2023 / 12:17

У міліцыю Бабруйска звярнулася 46-гадовая мясцовая жыхарка, з машыны якой, разбіўшы шкло, невядомы выкраў рэчы, піша «Магілёў анлайн».

Мясцовыя аператыўнікі затрымалі жуліка — 47-гадовага судзімага за крадзеж мужчыну.

Да злачынства затрыманы доўга не рыхтаваўся, а на «справу» адправіўся як быў, у хатніх тапках, накінуўшы толькі куртку.

Бабруец праходжваўся па двары і тузаў за ручкі аўтамабіляў. Калі гэты няхітры спосаб не спрацаваў, разбіў шкло ў «Кіа Рыа», якая належала 46-гадовай мясцовай жыхарцы. З машыны выкраў відэарэгістратар, трымальнік для тэлефона, флэш-карты і… вільготныя сурвэткі.

Праз пару гадзін скрадзеныя рэчы, акрамя сурвэтак, спаліў. Навошта — патлумачыць не змог.

Верагодна, у біяграфіі мужчыны з'явіцца новая судзімасць за крадзеж.

Чытайце таксама:

У Брэсце на мужчыну абрынуўся мікрааўтобус, які ён выкарыстоўваў у якасці «донара»

У Мінску п'яны падлетак беспрычынна збіў 9-гадовага хлопчыка. Той у бальніцы

Пад Бабруйскам бабёр забраўся ў двор. Што б ні рабілі, а сыходзіць не хацеў, нават ратавальнікі былі бяссільныя

Nashaniva.com