У судзе над экстрадаванай з Расіі Янай Пінчук змяніўся суддзя

Дзяўчыне інкрымінуюць пяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

10.05.2023 / 14:18

Яна Пінчук

Суд над Янай распачаўся 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Дзяўчыну ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у «стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй». Справу разглядаюць у закрытым рэжыме, сёння адбываецца 10-е пасяджэнне, піша «Вясна».

Паводле матэрыялаў следства, «Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту». Таксама паведамляецца, што Яна праходзіць па трох эпізодах, у тым ліку «прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі і кіраўніцтва незаконным фармаваннем».

Вядома, што ад 3 мая па справе змянілася суддзя. Цяпер працэс вядзе Любоў Сімахіна.

Падтрымайце дзяўчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Nashaniva.com