Вызначыліся першыя фіналісты «Еўрабачання»

Сёння ў рамках першага паўфінала выступалі 15 краін. З іх 10 у суботу выступяць у фінале.

10.05.2023 / 00:11

Гэта прадстаўнікі Харватыі, Малдовы, Швейцарыі, Фінляндыі, Чэхіі, Ізраіля, Партугаліі, Швецыі, Сербіі і Нарвегіі.

У чацвер — другі паўфінал. Фінал конкурса адбудзецца ў суботу.

Nashaniva.com