Лукашэнка не выступіў з прамовай на Плошчы Перамогі

Замест яго «па ягоным даручэнні» выступіў міністр абароны Хрэнін.

09.05.2023 / 19:25

Падобнае «даручэнне» — экстраардынарная сітуацыя для Беларусі, дзе Лукашэнка мае абсалютную ўладу. Падобна, праблемы са здароўем больш сур'ёзныя, чым можа здавацца.

На апошнім афіцыйным мерапрыемстве ў Мінску ў Лукашэнкі быў асіплы голас.

Сёння на парадзе ў Маскве ён выглядаў хворым, не змог прайсці 300 метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада разам з іншымі прэзідэнтамі, і яго адвезлі электрамабілем.

Адразу пасля даволі кароткай цырымоніі ўскладання кветак Лукашэнка з’ехаў.

Nashaniva.com