Школьны праграміст справіў патрэбу на помнік Мінскай епархіі. Яго будуць судзіць

На разгляд у суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да 24-гадовага мінчука сталіцы, якога абвінавачваюць у хуліганстве, пішуць «Мінск-Навіны».

07.05.2023 / 20:52

Як распавялі агенцтву ў пракуратуры Цэнтральнага раёна, познім вечарам малады чалавек шпацыраваў па Нямізе, выпіўшы паўлітра лікёру і 2 літры напою. Нечакана яму спатрэбілася справіць патрэбу, і ён нічога лепш не прыдумаў, як зрабіць гэта на пяреднюю частку манумента «200 гадоў Мінскай епархіі Філарэта Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага экзарха».

Міліцыянты даставілі мужчыну ў Цэнтральнае РУУС, распачалі крымінальную справу. 

Абвінавачаны працуе інжынерам-праграмістам у адной са сталічных школ, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Яму інкрымінуюць хуліганства (ч. 1 арт. 339 КК). Па гэтым артыкуле можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

З мужчыны ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Nashaniva.com