У Цюмені «Несмяротны полк» апусціўся на дно

У прамым сэнсе.

07.05.2023 / 18:36

Цюменскія маржы выйшлі на шэсце «Несмяротны полк». Скрын відэа ютуб-канала «Цюменская лінія»

Акцыю «Немяротны полк» удзельнікі цюменскага цэнтра гартавання і плавання ў вадзе вырашылі правесці арыгінальна. Як расказваюць мясцовыя медыя, 6 мая з партрэтамі сваякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны яны спачатку скочылі з парашутамі.

А пасля са сцягамі РФ і копіяй сцяга Перамогі праплылі ў ледзяной вадзе мясцовага вадаёма.

Чытайце таксама:

Акцыю «Несмяротны полк» расіяне правялі ў Афрыцы. У Маскве яе сёлета праводзіць баяцца

Расійскае кіраўніцтва напалохана атакай дронаў на Крэмль і адмяніла ўрачыстасці 9 мая — брытанская разведка

Nashaniva.com