Украіна вярнула 45 чалавек з палону

Украіна вярнула 45 чалавек з палону. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

06.05.2023 / 15:34

Фота з тэлеграм-канала Андрэя Ермака

Сярод вызваленых 42 абаронцы і трое абаронцаў «Азоўсталі». Усе яны — нацгвардзейцы з падраздзялення, створанага 9 гадоў таму на азоўскіх берагах. 35 радавых і сяржантаў, 10 афіцэраў.

«Сярод іх ёсць воіны, якія пажаніліся падчас абароны Марыупаля, на «Азоўсталі». Таксама ёсць наш воін, які да шырокамаштабнага ўварвання быў у палоне рускіх на працягу 2,5 гадоў, куды трапіў падчас Шырокінскай аперацыі. Пасля ён быў вызвалены з палону і адразу вярнуўся ў падраздзяленне. Паўторна трапіў у палон на «Азоўсталі» і сёння вяртаецца дадому», — паведаміў Ярмак.

Nashaniva.com