Памятны знак Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах ачысцілі ад подпісаў вандалаў

Супрацоўнікі лясгаса ачысцілі ад абразлівых подпісаў помнік расстралянаму ў часы сталінскага тэрору Вацлаву Ластоўскаму.

05.05.2023 / 23:18

Пра тое, што адносна саматужнага крыжа-помніка Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах здзейснены акт вандалізму, стала вядома ў красавіку. 

Скаргу на гэта ў адпаведныя структуры напісаў адміністратар тэлеграм-канала «Спадчына».

Сёння тэлеграм-канал паведаміў аб прынятых лясгасам мерах:

«Помнік акадэміку Вацлаву Ластоўскаму па нашай скарзе ачышчаны супрацоўнікамі спецлясгаса ад абразлівых надпісаў, нанесеных у мінулым месяцы вандаламі». 

Чытайце таксама:

Курапаты: на сёння вядома амаль усё

Прапала памятная таблічка з польскіх вайсковых могілак у Варзянах на Астравеччыне

У Магілёве «невядомыя» разбілі шыбы ў касцёле. Вернікі канстатуюць, што напады на каталіцкія храмы пачасціліся

Nashaniva.com