У Турцыі ўкраінскія і расійскія дэпутаты пабіліся на парламенцкім саміце ВІДЭА

Дэпутаты ўкраінскай Вярхоўнай Рады і расійскай Дзяржаўнай думы пабіліся з-за зняважлівых дзеянняў расійскага дэпутата ў дачыненні дзяржаўнага сцяга Украіны. Перад гэтым украінцы правялі перфоманс у залі пасяджэння.

04.05.2023 / 22:00

Фота: Ercin Erturk / Anadolu Agency

 На відэа, якое патрапіла ў сацсеткі, бачна, як украінскі дэпутат Аляксандр Марыкоўскі адбівае дзяржаўны сцяг Украіны ў расійскага дэпутата Валерыя Ставіцкага. Ставіцкі паспрабаваў вырваць сцяг з рук Марыкоўскага і кінуўся на ўцёкі, але Марыкоўскі яго дагнаў.

 

Украинский нардеп Мариковский подрался с российским делегатом, который вырвал украинский флаг из рук на саммите в Анкаре
российский "делегат" вырвал из рук нашего нардепа флаг, после чего получил два удара по морде! pic.twitter.com/E1bbp59j0I

— Диалог.UA (@Dialog_UA) May 4, 2023

Як паведаміла турэцкая агенцыі Аnadolu, гэтая бойка стала толькі прэлюдыяй да іншай, больш масавай.

Перад гэтым падчас выступу дэпутата Дзярждумы Вольгі Цімафеевай на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (ПАЧЭС) члены ўкраінскай дэлегацыі паспрабавалі разгарнуць у яе за спінай свае сцягі і пачалі скандаваць антырасійскія лозунгі. Бойка пачалася пасля таго, як расіяне паспрабавалі перашкодзіць украінцам.

Nashaniva.com