Перыяд захворвання на кавід і ВРІ завершаны — Мінздароўя

Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра ўстойлівае зніжэнне захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і інфекцыю COVID-19, таму ведамства канстатуе завяршэнне перыяду ўздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і кавід.

03.05.2023 / 14:33

Такім чынам, адмяняецца неабходнасць правядзення дадатковых санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

Аднак дадатковыя санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы былі вызначаны заканадаўствам на перыяд уздыму захворвання.

Разам з тым Мінздароўя інфармуе аб неабходнасці правядзення традыцыйных санэпідмерапрыемстваў, вызначаных пунктам 41 санітарных нормаў і правілаў «патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання грыпу і інфекцыі.

Варта адзначыць, што Мінздароўя з ліпеня мінулага года не паведамляла пра колькасць выпадкаў кавіду.

Чытайце таксама:

Першы ўзор беларускай вакцыны ад кавіду плануюць атрымаць у красавіку 

У Расіі выявілі новы від каранавіруса

Каранавірус — усё. Мінздароўя выключыла кавід са спіса хвароб, якія ўяўляюць небяспеку для насельніцтва

Nashaniva.com