У Азербайджане трэнер збіў дзіця да смерці
Трагічнае здарэнне адбылося ў спартыўнай школе ў горадзе Сумгаіт, паведамляе caliber.az.
03.05.2023 / 10:55
Скрыншот відэа збіцця
На відэа бачна, як трэнер па дзюдо і самба, бронзавы прызёр другіх Еўрапейскіх гульняў у Мінску Мехман Халілаў, самым жорсткім чынам абыходзіцца з 7-гадовым падапечным Фарыдам (у тым ліку штурхае яго і цягае за валасы), фактычна збівае дзіця да смерці.
Халілаў ужыў супраць хлопчыка грубы і небяспечны прыём, у выніку чаго зламаў дзіцяці шыйныя пазванкі. Хлопчык быў дастаўлены ў дзіцячую бальніцу горада, дзе пасля памёр…
Заведзена крымінальная справа («Наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага»). Мехман Халілаў затрыманы.
Халілаў заваяваў бронзавы медаль у спаборніцтвах па самба на II Еўрапейскіх гульнях, якія прайшлі ў Мінску ў 2019 годзе. Ён таксама дэманстраваў высокія вынікі на іншых мясцовых і міжнародных спаборніцтвах.
Чытаць таксама:
Імя Пеле ўключылі ў слоўнік партугальскай мовы як сіномім слова «найлепшы»