Гэтай ноччу былі выбухі і на вайсковым аэрадроме ў Бранскай вобласці

Беспілотнікі УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Бранскай вобласці ў ноч на 3 траўня, піша Baza. 

03.05.2023 / 08:56

Паводле выдання, у выніку атакі невялікія пашкоджанні атрымаў не эксплуатаваны Ан-124. Пацярпелых няма.

Паводле папярэдніх звестак, у атацы ўдзельнічала 5 БПЛА. 2 з іх былі знішчаныя са стралковай зброі, яшчэ 2 выбухнулі на тэрыторыі аэрадрома. Яшчэ адзін беспілотнік знойдзены не быў.

Nashaniva.com