У Мелітопалі здзейснены замах на намесніка начальніка абласной паліцыі Запарожскай вобласці

Як паведамляе РИА Новости, мужчына шпіталізаваны.

02.05.2023 / 15:03

 Паводле СК Расіі, бомба была закладзена каля брамы яго дома.

Мэр Мелітопаля Іван Фёдараў, раней паведамляў, што ў 6:45 жыхары паўночных раёнаў горада чулі адзіночны выбух. Адразу пасля гэтага па вуліцах панесліся машыны паліцыі і хуткай. «Звычайна асобная бавовна даганяе калабарантаў, так што чакаем добрых навін», — напісаў Фёдараў.

Nashaniva.com