У Нідэрландах затрымалі кіроўцу з падробленымі ўкраінскімі правамі на імя «Борыса Джонсана»

У нідэрландскім горадзе Гронінгене паліцыя арыштавала мужчыну, які ехаў па горадзе ў стане алкагольнага ап'янення. Калі ён быў арыштаваны, паліцыя знайшла правы кіроўцы на імя «Барыса Джонсана», піша nos.nl.

01.05.2023 / 23:00

Фота: інстаграм паліцыі

Акрамя імя, фатаграфія, дата і месца нараджэння таксама адпавядаюць даным былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Тэрмін дзеяння дакумента таксама выклікаў пытанні: правы кіроўцы былі сапраўдныя да 3000 года.

Паліцыя канфіскавала падробленыя правы кіроўцы, паведамляе мясцовы тэлеканал OOG TV.

Правы кіроўцы падобныя на ўкраінскія, але невядома, ці мае кіроўца, які выдае сябе за Джонсана, таксама ўкраінскае грамадзянства.

У твітары пішуць, што ва ўкраінскіх турыстычных крамах прадаюцца варыянты вадзіцельскіх пасведчанняў вядомых асоб.

Nashaniva.com