Сайт і ўсе сацыяльныя сеткі самага папулярнага незалежнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі

Гаворка пра сайт intex-press.by, а таксама старонкі медыя ў Інстаграме, Твітары, Укантакце, Аднакласніках, Фэйсбуку, Тыктоку, Тэлеграме і Ютубе. 

29.04.2023 / 22:48

Выданне «Інтэкс-прэс» да 2021 года таксама выходзіла на паперы, пакуль Дом друку ў аднабаковым парадку не адмовіўся друкаваць газету

Зроблена гэта было на запыт Баранавіцкай міжраённай пракуратуры.

Пра тое, што 29 красавіка адбыўся суд, дзе прымалася адпаведнае рашэнне, паведаміў рэсурс «Наш край».

У лютым сілавікі прыходзілі ў офіс выдання і канфіскавалі ўсю тэхніку.

У Беларусі паслядоўна вынішчаецца рэгіянальная незалежная прэса. Раніцай 15 сакавіка ў Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча прайшоў ператрус, яго затрымалі. Манцэвіча абвінавачваюць у «распаўсюджванні заведама ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады». 

На пачатку красавіка слуцкае выданне «Інфа-Кур'ер» абвясціла пра закрыццё пасля прызнання ўсіх тэкстаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Напярэдадні ў рэдакцыі газеты прайшоў ператрус. Галоўны рэдактар выдання Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня былі затрыманыя. Ім прысудзілі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама:

Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі ўлады»

Слуцкі «Інфа-Кур'ер» спыняе існаванне

Nashaniva.com