У Гродне выпаў снег. Тэмпература ўпала больш чым на 15 градусаў

У ноч з аўторка на сераду надворʼе па захадзе краіны кардынальна змянілася. Тэмпература рэзка ўпала, а з раніцы ў Гродне — сапраўдны снегапад.

26.04.2023 / 09:36

Па прагнозах, такое надворʼе — з дажджамі і прахалодай і магчымымі начнымі замаразкамі — прастаіць мінімум да суботы.

Учора ў Гродне тэмпература была — каля 18 градусаў. Сёння ў 9:20 — 0,7 градуса. 

Nashaniva.com