Літовец у адзіночку на лодцы перасёк Атлантыку. Падарожжа доўжылася 120 дзён

Падарожнік Аўрымас Валуявічус за 120 дзён у адзіночку на лодцы «Літуаніка» пераадолеў Атлантычны акіян і выйшаў на зямлю ў Маямі. «Добра, я пачуваюся добра. Стаміўся, сілы знясіленыя, але так бывае заўсёды. Аднаўляеш сілы і ідзеш далей. Усё добра», — сказаў Валуявічус журналістам.

26.04.2023 / 08:19

Старонка Валуавічуса ў фэйсбуку

Аўрымаса ў Маямі некалькі гадзін чакала група літоўцаў, у іх ліку і блізкія падарожніка — бацька, брат і дзядуля. Іх крыкі ён чуў, знаходзячыся за некалькі міляў ад берага.

«Было дзіўна і прыемна чуць іх галасы», — сказаў Аўрымас. Літоўцы, якія сустракалі Аўрымаса, трымалі той жа сцяг, з якім у снежні праводзілі яго ў шлях, на ім было напісана «Аўрымас, поспеху ў Атлантычным акіяне!».

Аўрымас паставіў перад сабой мэту — перасекчы Атлантычны акіян з кантынента на кантынент на аднамеснай вёсельнай лодцы, каб адзначыць 90-годдзе палёту Даруса і Гірэнаса, зафіксаваць літоўскі і пабіць сусветны рэкорд. Зрабіўшы гэта, падарожнік стаў часткай гісторыі — першым літоўцам і трэцім чалавекам у свеце, які пераадолеў такі шлях.

Валуавічуса павіншаваў прэзідэнт Гітанас Наўседа.

Nashaniva.com