Вярнулі ахоўную шыльду на месца, дзе некалі стаяў мінскі касцёл святога Тамаша Аквінскага

Пра тое, што ахоўная шыльда, знесеная ўзімку, нарэшце вярнулася на сваё месца, паведамілі ў фэйсбук-суполцы «Менск у прасторы і часе».

22.04.2023 / 16:42

Фота: facebook.com/groups/Miensk.space.time

Пра тое, што з тэрыторыі колішняга касцёла Святога Тамаша Аквінскага ў Мінску, што стаяў на рагу цяперашніх Інтэрнацыянальнай і Энгельса, знікла ахоўная шыльда, каля двух тыдняў таму напісаў тэлеграм-канал «Спадчына».

Фота: facebook.com/groups/Miensk.space.time

Касцёл Святoга Тамаша Аквінскага — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску, які быў пабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя. Знаходзіўся на Высокім Рынку, займаў плошчу каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юр’еўскай (частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі). Быў знесены савецкімі ўладамі ў 1950 годзе.

Чытайце таксама:

Веткаўскі музей атрымаў у падарунак ад гамяльчанкі старадаўнюю сямейную ікону

Падчас раскопак на Менцы знайшлі артэфакты X-XII стагоддзяў

Беларус прадаў на аўкцыёне каробку ад цукерак з тых часоў, калі Мінск яшчэ быў Менскам

Nashaniva.com