Яшчэ адзін тэлеканал адключаюць у Беларусі

Забаўляльны тэлеканал пад назвай ВТВ спыняе сваё вяшчанне ў Беларусі з 1 мая. Пра гэта паведамляе МТІС.

22.04.2023 / 15:11

Такое рашэнне было прынята заснавальнікамі СМІ. Замест ВТВ у краіне будуць трансляваць тэлеканал +TV, які таксама арыентаваны на паказ забаўляльных праграм.

Некалькімі тыднямі раней у Беларусі адключылі вяшчанне двух спартыўных тэлеканалаў.

Мінінфарм ануляваў дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі — тэлепраграм» «Setanta Sports 1» і «Setanta Sports 2».

Nashaniva.com