На літоўска-беларускай мяжы затрымалі скрадзены элітны аўтамабіль

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі скрадзены Lamborghini Huracan коштам каля 200 тысяч еўра. Яго спрабаваў завезці ў Беларусь 66-гадовы грамадзянін Літвы.

21.04.2023 / 23:19

Фота: vsat.lrv.lt

Літовец перасякаў мяжу ў пункце пропуску «Шумск» на Lamborghini на нямецкіх нумарах. Усе дакументы на машыну былі ў парадку, але пры праверцы літоўскія памежнікі высветлілі, што аўтамабіль лічыцца ўгнаным у Германіі з 4 красавіка гэтага года.

У выніку пачата дасудовае расследаванне па факце набыцця або збыту маёмасці, атрыманай злачынным шляхам. Кіроўцу дапыталі як сведку і адпусцілі.

Чытайце таксама:

У Мілане беларуса абрабавалі і паранілі

Упершыню ў Беларусі за незаконную дзейнасць забралі маршрутку

Кобрынец скраў чужы аўтамабіль, з'ездзіў дахаты, а потым вярнуў машыну на месца

Nashaniva.com