Прэзідэнт Літвы наклаў вета на закон аб абмежаваннях для грамадзян Беларусі і РФ і прапанаваў тыя ж абмежаванні для беларусаў

Гітанас Наўседа заявіў, што наклаў вета на прыняты Сеймам закон аб нацыянальных абмежаваннях для грамадзян Расіі і Беларусі, і прадставіў свае прапановы, паведаміла Delfi. Такім чынам, закон вяртаецца ў Сойм на паўторны разгляд.

14.04.2023 / 15:49

Па словах Наўседы, няма падстаў усталёўваць рознае прававое рэгуляванне для грамадзян дзвюх дзяржаў-агрэсараў, і прапануе прымяніць аднолькавыя абмежавальныя меры да грамадзян абедзвюх дзяржаў.

«З пункту гледжання нацыянальнай бяспекі Літвы няма падстаў для рознай ацэнкі грамадзян Беларусі і Расіі», — сказаў Наўседа.

У сваім указе Наўседа прапануе Сейму цалкам ужыць усе 7 розных абмежавальных мер да грамадзян РФ і Беларусі.

Акрамя таго, вета прапануе замацаваць у законе аб абмежавальных мерах прававы механізм, які б спрасціў працэдуру анулявання ўжо выдадзеных віз і ВНЖ/ПМЖ, а таксама палегчыў дэпартацыю асоб, якія парушылі заканадаўства аб міжнародных санкцыях або абмежавальных мерах з Літвы.

Чытайце таксама:

Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя

Літва падасць на Беларусь у Міжнародны суд за правакаванне мігранцкага крызісу

У Літве хочуць абавязаць публічных асоб дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расіяй

Nashaniva.com