Pringles выпусціла чыпсы са смакам падазронага рагу з Minecraft

Кампанія Kellogg's аб'ядналася з Microsoft, і новыя чыпсы прапануюць «выбух багатага, сытнага і пікантнага смаку» ды здольныя падарыць новыя дэгустацыйныя ўражанні.

12.04.2023 / 22:24

У свеце Minecraft падазронае рагу — гэта адзін з відаў ежы, ужыванне якога дае гульцу розныя эфекты на абмежаваны перыяд часу.

У дадатак да новага смаку, Kellogg's запусціла акцыю, у рамках якой пакупнікі любых Pringles ці іншай прадукцыі могуць запампаваць свой чэк на прома-сайт і бясплатна атрымаць 350 Minecoins.

Nashaniva.com