Блогера Кабанава абвясцілі ў вышук

Брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава абвясцілі ў вышук. Гэта вынікае са старонкі ГУУС Мінскай вобласці

12.04.2023 / 12:54

На тое, што блогера і экс-палітвязня абвясцілі ў вышук, звярнуў увагу і ён сам у сваім фэйсбуку.

Кабанаў быў затрыманы ў чэрвені 2020 года і ў красавіку 2021 года разам з ім брэсцкім блогерам Сяргеем Пятрухіным асуджаны на тры гады зняволення. Пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі і працягвае сваю актывісцкую дзейнасць. Праз гэтае да яго бацькоў ужо прыходзілі з вобшукамі, нагадвае Брэсцкая вясна.

Аляксандр Кабанаў расказаў пра сутычкі з Ціханоўскім, агента, які ледзь не сарваў збор подпісаў, і трэш у калоніі. Новы выпуск «Ток»

Блогер Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, пра тое, чаму вязні не вытрымліваюць умоў там

У бацькоў былога палітзняволенага блогера Кабанава прайшоў ператрус

Nashaniva.com