У Польшчы ўсе вучні 4-х класаў атрымаюць бясплатныя ноўтбукі

У рамках новай урадавай праграмы 370 тысяч вучняў атрымаюць ноўтбукі. Аб гэтым казаў, у прыватнасці, прэм’ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі. На думку кіраўніка ўрада, камп'ютары цяпер зʼяўляюцца неабходным інструментам навучання, таму ўлады стараюцца прадставіць роўныя магчымасці для ўсіх навучэнцаў, паведамляе Польскае радыё.

12.04.2023 / 08:53

Гэта адзін з элементаў падтрымкі лічбавай трансфармацыі.

«Мы хочам, каб вучань браў з польскай школы не толькі веды, але і веру ў тое, што мае роўныя шанцы на старт у жыцці. Прыйшоў час нарэшце ўвесці польскія школы ў XXI стагоддзе і вывесці адукацыю на максімальна высокі ўзровень», — сказаў Матэвуш Маравецкі.

Міністр лічбавых тэхналогій Януш Цешыньскі патлумачыў, чаму тэхніку атрымаюць вучні чацвёртых класаў, а не першых ці другіх.

Па словах міністра, вучні ў чацвёртым класе ўжо ўмеюць добра чытаць і пісаць, таму ім будзе лягчэй навучыцца карыстацца ноўтбукам. Ён падкрэсліў, што школьнікі атрымаюць уласныя ноўтбукі, каб яны вучыліся таксама адказнасці за давераную ім тэхніку. Вучань павінен разумець, што гэтае абсталяванне застаецца з ім на наступныя гады навучання, яго можна выкарыстоўваць як у школе, так і дома.

Цешыньскі спадзяецца, што паступіць шмат прапановаў ад кампаній, якія захочуць удзельнічаюць у конкурсе на забеспячэнне вучняў ноўтбукамі. Заяўкі на тэндар будуць адкрытыя на наступным тыдні.

Згодна з планамі ўрада, ноўтбукі для ўсіх вучняў чацвёртых класаў павінны быць аднолькавыя. Іх закуп будзе адным з самых буйных тэндараў у гісторыі польскай адукацыйнай сістэмы.

«Мы хочам, каб гэтае абсталяванне было аднолькавым, бо школа павінна быць школай роўных магчымасцяў. Не павінна быць так, што тыя, у каго больш заможныя бацькі, змогуць набыць лепшую тэхніку, а іншыя альбо ўвогуле не маюць камп’ютара, альбо маюць горшую мадэль», — адзначыў Януш Цешыньскі.

На думку экспертаў, сур’ёзным слабым месцам усёй аперацыі зʼяўляецца праграмнае забеспячэнне ноўтбукаў. Як прызнаў Януш Цешыньскі, камп’ютары не заменяць дзецям ні падручнікаў, ні сшыткаў. У закупленых ноўтбуках не будзе навучальных праграм, якія маглі б заменяць існуючыя падручнікі. Такім чынам, гэта будзе яшчэ адзін дадатковы кілаграм у школьным заплечніку. А ўжо цяпер лекары пастаянна нагадваюць, што заплечнікі вучняў важаць вельмі шмат.

Чытайце таксама:

Рэгістрацыя на ЦЭ пачалася 1 красавіка. Іспыты пройдуць у маі

Рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен: што трэба ведаць 11-класнікам і іх бацькам

Прызначаны даты цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе

Nashaniva.com