У Слуцку абнавілі стэлы на ўездах у горад, памянялі дату яго заснавання

Пра тое, што на стэлах пры ўездзе ў Слуцк з усіх чатырох бакоў дату 1116 памянялі на 1005, паведаміў мясцовы сайт SlutskGorod. 

12.04.2023 / 02:04

Афіцыйная дата заснавання Слуцка была зменена з 1116 на 1005 года рашэннем Слуцкага раённага савета дэпутатаў ад 29 верасня 2022 года.

Гэтае рашэнне было чыноўніцка-валюнтарысцкім і прадыктавана асабістымі амбіцыямі мясцовых вертыкальшчыкаў, а не новымі адкрыццямі гістарычнай навукі. Праўда, раённае кіраўніцтва пры прыняцці рашэння апелявала акурат да гістарычных дакументаў, але дакументы тыя былі вядомыя даўно, тое ж, што да іх сведчанняў у прафесійных даследчыкаў было крытычнае стаўленне, мела сур'ёзныя прычыны.

Але ў жаданні апярэдзіць суседні Капыль, кіраўніцтва якога ў 2016 годзе правяло падобны фінт, валявым рашэннем дадаўшы сабе аж 268 гадоў і апярэдзіўшы Слуцк больш чым на стагоддзе, слуцкія вертыкальшчыкі з думкай навукоўцаў не лічыліся.

Чытайце таксама:

Слуцк прыняў выклік Капыля і таксама хоча дадаць сабе гадоў. Але ёсць нюансы

У Лідзе хочуць правесці археалагічныя раскопкі, каб горад стаў старэйшым

Nashaniva.com