БПЦ забараніла служыць святару Аляксандру Кухце

Адпаведны ўказ выдаў патрыяршы экзарх Веніямін.

11.04.2023 / 10:16

Паведамляецца, што забарона накладзена на падставе канонаў Святой Царквы: 15-га правіла Святых апосталаў, 15-га і 16-га правілаў I Усяленскага сабора, 20-га правіла IV Усяленскага сабора, 17-га і 18-га правілаў Трульскага сабора, 3-га правіла Антыахійскага сабора і 16-га правіла Сардыкійскага сабора ў сувязі з пакіданнем іерэем Аляксандрам пэўнага яму месца святарства і самавольны, без ведама епархіяльнага архірэя і адпускной граматы, якая прадастаўляецца рашэннем Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, пераход у юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхата.

Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Усяленскі патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды

Nashaniva.com