Яшчэ адна ўстанова стала прастаўляць апастыль

Дзяржаўнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» паведаміла, што з 10 красавіка аказвае паслугі па прастаўленні апастыля на дакументах. Акрамя таго, цэнтр таксама аказвае паслугі консульскай легалізацыі дакументаў.

10.04.2023 / 21:12

Гэтыя паслугі аказваюць таксама галоўныя ўпраўленні юстыцыі Мінскага гарадскога і абласных выканаўчых камітэтаў і галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў.

Апастыль — міжнародная стандартызаваная форма запаўнення звестак аб законнасці дакумента для прад'яўлення на тэрыторыі краін, якія прызнаюць такую форму легалізацыі.

Так як апастылі абавязковыя для прызнання беларускіх дакументаў за мяжой, а колькасць устаноў, якія іх прастаўляюць, абмежаваная, то людзі часта мусяць выстойваць вялікія чэргі, не кажучы пра вялікія фінансавыя выдаткі.

Дзяржпрадпрыемства «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» заснавана МЗС Беларусі.

Чытайце таксама:

«605 рублёў за адзін дакумент ці чакайце да сакавіка». Як беларусы робяць апастылі ў краіне і ў пасольствах за мяжой

Nashaniva.com