Да +18. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на Вялікдзень

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Але з дажджамі.

08.04.2023 / 11:50

Месцамі, а днём па захадзе, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 2 да 8 градусаў цяпла.

Днём паветра прагрэецца да 18 градусаў. У Мінску будзе да +16 градусаў.

Nashaniva.com