«Павукі ядуць адзін аднаго». Падаляк пракаментаваў падрыў расійскага ваенкара ў кавярні

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк выказаўся з нагоды смерці расійскага ваенкара Татарскага.

02.04.2023 / 20:15

Месца здарэння. Фота: «Фантанка»

«У РФ пачынаецца… Павукі ядуць адзін аднаго ў слоіку. Пытанне «Калі ўнутраны тэрарызм стане інструментам унутранай палітычнай барацьбы?» у краіне закручаных гаек было пытаннем часу, як прарыў саспелага гнайніка. РФ чакаюць незваротныя працэсы і смута 2.0. А нам сваё рабіць», — напісаў у твітары Падаляк.

Сёння ў піцерскай кавярні адбываўся творчы вечар ваенкара Уладлена Татарскага. Каля сцэны здарыўся выбух, сам ваенкар загінуў. Па адной з версій, выбухоўка была ў статуэтцы, якую падарылі Татарскаму на гэтым вечары.

Чытайце падрабязней:

У піцерскай кавярні падарвалі ваенкара Уладлена Татарскага. Выбухоўку, імаверна, схавалі ў падоранай статуэтцы

Nashaniva.com