«Кашалёк Пуціна» даў канцэрт і майстар-клас у Мінску

Віяланчэліст Сяргей Ралдугін даў канцэрт і правёў майстар-клас у Мінску да так званага Дня адзінства народаў Расіі і Беларусі, а таксама да 150-годдзя з дня нараджэння рускага кампазітара Сяргея Рахманінава.

02.04.2023 / 12:15

Віяланчэліст Сяргей Ралдугін даў канцэрт і правёў майстар-клас у Мінску. Скрын відэа

Майстар-клас быў праведзены для выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Канцэрт адбыўся ў Нацыянальным тэатры оперы і балета. Ралдугін стаў спецыяльным госцем вечара.

Ралдугін — хросны бацька Марыі (апошні час вядомая пад прозвішчам Варанцова), старэйшай дачкі Пуціна і яго былой жонкі Людмілы.

Фінансавыя сувязі паміж Ралдугіным і Уладзімірам Пуціным былі раскрытыя ў 2016 годзе пасля публікацыі «панамскіх архіваў» — уцечкі мільёнаў канфідэнцыйных дакументаў з Панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca.

Чытайце таксама:

У Швейцарыі асудзілі чацвярых кіраўнікоў філіяла Газпрамбанка, якія адкрылі рахунак «кашальку Пуціна»

Nashaniva.com