Расія не будзе размяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, таму што гэтага не дазволіць Кітай — Данілаў

Расійская Федэрацыя можа размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі толькі ў выпадку, калі Кітай дасць адпаведны дазвол Пуціну, а КНР такога дазволу, хутчэй за ўсё, не дасць. Пра гэта «Суспільнаму» заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў.

02.04.2023 / 10:27

Cакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў. Фота: danilov.oleksiy / Facebook

«Магу сказаць, што ніякага размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі не будзе і быць не можа, пакуль Кітай не дасць дазвол Пуціну размясціць там ядзерную зброю. Ці дасць Кітай дазвол Пуціну размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі? Я больш чым упэўнены: не», — сказаў Данілаў.

Ён адзначыў, што ні Кітаю, ні Расіі не патрэбна ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі, а заявы прэзідэнта РФ — гэта проста шантаж, каб амерыканцы пагадзіліся як мага хутчэй пайсці на нейкія перамовы, пагадзіліся спыніць гэтую вайну на ўмовах Расіі.

Са слоў сакратара Рады нацыянальнай бяспекі, расейцы не жадаюць далейшай эскалацыі канфлікту, а жадаюць як мага хутчэйшага яго спынення.

«Гэта такая дурная гульня Расіі, якая ўвесь час накіравана на тое, каб прымусіць амерыканцаў, англасаксаў ісці на перамовы з расіянамі менавіта па нашай справе», — дадаў Данілаў.

Раней Кітай у ААН ужо выступаў за забарону на перадачу ядзернай зброі іншым краінам.

Чытайце таксама:

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Зяленскі: Лукашэнка ўжо не вырашае, якая зброя знаходзіцца на яго тэрыторыі

Nashaniva.com