На нядзелю абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману

Сіноптыкі папярэджваюць пра аранжавы ўзровень небяспекі 2 красавіка. У нядзелю ноччу і раніцай у паўднёвых і цэнтральных раёнах Беларусі і ў Мінску чакаецца туман.

01.04.2023 / 14:33

У Мінску будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам прагназуюцца дождж, днём з мокрым снегам.

Будзе дзьмуць пераменны вецер 4-9 м/с. Тэмпература паветра складзе +4..+6°C.

З панядзелка пахаладае. І гэта не жарт

Nashaniva.com