Латушка гатовы на прапанаваны Лукашэнкам абмен. Але падкарэктаваўшы ўмовы

Падчас сённяшняй прамовы Лукашэнка заявіў, што згодны абмяняць Андрэя Пачобута, але толькі на Паўла Латушку і на чальцоў НАУ. Латушка адрэагаваў імгненна і выставіў сустрэчную прапанову.

31.03.2023 / 16:12

«Ад свайго імя і ад імя мужчынскай часткі каманды НАУ: мы згодныя на абмен.

Але ў нас свая прапанова: мы гатовы правесці абмен Паўла Латушкі і мужчынскай часткі каманды НАУ на ўсіх палітзняволеных Беларусі», — заявіў Латушка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка адказаў, на каго гатовы абмяняць палітвязня Пачобута

Nashaniva.com