Выйшлі на свабоду пасля 15 сутак арышту рэдактары слуцкага «Інфа-кур'ера»
Рэдактар «Інфа-кур’ера» Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту, паведамляюць у фэйсбуку іх калегі.
30.03.2023 / 12:31
Алег Рубчэня і Сяргей Станкевіч
15 сакавіка сілавікі правялі ператрус у рэдакцыі «Інфа-Кур’ера», забралі асноўную тэхніку, а з прысутных узялі падпіску аб неразгалошванні.
На наступны дзень наклад газеты адмаўляліся прымаць крамы «Белсаюздрука». Галоўны рэдактар і ўладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі змешчаныя ў мясцовы ІЧУ.
Ім прызначылі па 15 сутак кожнаму за непадпарадкаванне пры затрыманні. Віну яны не прызналі.
Таксама ў той дзень быў затрыманы галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч. Яго перавялі ў СІЗА.