Прызначана дата новага суда над палітзняволенай Аленай Гнаўк

Па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

30.03.2023 / 10:24

Суд над ёй распачнецца 11 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Справу будзе разглядаць суддзя Яраслаў Парэмскі.

Нагадаем, палітзняволеную актывістку з Пружанаў, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Нядаўна яе змяшчаліі ў ПКТ да 24 лютага.

Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (37 рублёў). У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе. Нядаўна Алена сустрэла сваё 66-годдзе.

Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: 

ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаўк

Стала вядома, як моцна мучаць у турме пенсіянерку Гнаўк

Nashaniva.com