Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

Паводле крыніц «Нашай Нівы», сёння сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

29.03.2023 / 22:03

Па папярэдніх звестках, затрымалі 8 чалавек, сярод іх былая дырэктарка ўстановы Тамара Джумантаева і кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік.

Прынамсі ў некаторых затрыманых забралі камп'ютарную тэхніку, ім закідаецца нібыта распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі, каментары, лайкі і да т. п. 

Чытайце таксама:

Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду

Прайшлі ператрусы ў рэпетытарскім цэнтры «100 балаў»

За ўдзел у пратэстах у Мінску затрымалі доктарку і яе мужа

Nashaniva.com