Адразу пяць машын сутыкнуліся на Партызанскім праспекце ў Мінску

Пяць аўтамабіляў сутыкнуліся на Партызанскім праспекце ў Мінску, паведамляе сталічная ДАІ. Гэта адбылося з-за таго, што кіроўцы не трымалі дыстанцыю.

29.03.2023 / 20:37

«Каля 16 гадзін 20 хвілін адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамабіляў Volkswagen, МАЗ, Mercedes, Renault і Volkswagen», — распавялі мінскія даішнікі.

Пра пацярпелых у выніку гэтага інцыдэнту не паведамляецца. 

Nashaniva.com