Монаспектакль Івана Кірчука «Варажбіт» у Купалаўскім тэатры адмянілі

22 красавіка ў Купалаўскім тэатры мусіў быў адбыцца монаспекталь Івана Кірчука «Варажбіт». Але купіць квіткі на падзею ўжо немагчыма, паведамілі Reform.by чытачы.

29.03.2023 / 15:38

Іван Кірчук падчас прэзентацыі сваёй кнігі. Фота: «Звязда»

Спектакль зняты з афішы, патлумачылі ў адной з тэатральных касаў горада. У іншых касах падзея проста перастала адлюстроўвацца ў праграме прапаноў.

Толькі ў гэтым месяцы ў прасторы Лошыцкай сядзібы адбылася прэзентацыя альбома музыкі «Варажбіт» і творчая сустрэча. Пра падзею пісала газета «Звязда».

22 красавіка на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра планаваўся вялікі монаспектакль музыкі, прымеркаваны да 40-годдзя яго творчай дзейнасці. «Варажбіт» — монапастаноўка, якую Іван Кірчук грае і перастварае ўжо 20-ць гадоў — дзея напаўняецца новым зместам, сыходзячы з матэрыялаў, знойдзеных музыкай і збіральнікам фальклору ў этнаэкспедыцыях.

«Падчас спектакля прагучыць больш за 50 беларускіх архаічных песень, звязаных з календаром продкаў, сямейнымі абрадамі і традыцыямі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Шырока выкарыстоўваюцца рэквізіт этна-лабараторыі, сабраны і. Кірчуком падчас экспедыцый, лялькі, маскі, батлейка», — усё яшчэ даецца апісанне спектакля на сайце Купалаўскага.

Чытайце таксама:

Спыніў існаванне этна-гурт «Троіца»

Іван Кірчук прэзентаваў сваю новую кнігу. Ён працаваў над ёй 40 гадоў

Nashaniva.com