Як жыхары вёскі прытулілі на зіму бусла ў Крычаўскім раёне

У вёсцы Канцы Крычаўскага раёна ў куратніку ўжо 4 месяцы жыве незвычайны пастаялец — бусел. З нейкай прычыны птушка не паляцела зімаваць у вырай і ледзь не замерзла пад снегам у лістападзе, піша Mogilev.online.

29.03.2023 / 13:59

Той самы бусел. Фота sb.by

Мясцовыя жыхары не засталіся абыякавыя — Галіна пасяліла птушку ў сваім куратніку, а карміць і даглядаць гадаванца дапамагае ўся акруга. Назвалі бусла Бусяй.

Галіна распавядае, што ў дзень птушцы трэба прыкладна паўкілаграма корму. Акрамя мойвы і кількі, Буся вельмі любіць мяса, сэрцы, ныркі, печань і іншыя субпрадукты.

З прыходам цяпла бусла хочуць выпусціць на волю. Усё ж такі дзікая птушка павінна жыць у прыродзе, лічаць мясцовыя жыхары. 

Чытайце таксама:

На Палессі ўзялі пад ахову месца рассялення чорнага бусла

На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна

Энергетыкі паставілі на апорах лэп больш за 200 платформаў для буслянак

Nashaniva.com