На кірмашы ў Мінску можна будзе пачаставацца супам ад Тадэвуша Кандрусевіча

2 красавіка, у Пальмовую нядзелю, у парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску ўжо ў пяты раз адбудзецца дабрачынны Вербны кірмаш, паведамляе Catholic.by

28.03.2023 / 17:40

Фота Віталя Палінеўскага

На гэтым кірмашы ўсе ахвотныя змогуць набыць розныя вырабы, зробленыя рукамі парафіян: ад традыцыйных вербачак і велікоднага печыва да вырабаў з керамікі і вышыванак. Арганізатары праявілі крэатыўнасць і абяцаюць шмат прыемных сюрпрызаў.

На кірмашы, між іншым, можна будзе пачаставацца «супам ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча». У чым ягоны сакрэт — першымі даведаюцца тыя, хто наведае дабрачынны Вербны кірмаш.

Дзецям прапануюць спецыяльную праграму.

Акрамя таго, будзе праводзіцца бяспройгрышная латарэя, якая звычайна выклікае вялікую зацікаўленасць, бо на ёй можна выйграць каштоўныя і проста прыемныя прызы. Розыгрыш суперпрызоў адбудзецца ў 15.30.

Кірмаш пройдзе каля капліцы на вул. Матусевіча, 80.

Час працы: з 8.30 да 18.00.

Сабраныя падчас кірмаша ахвяраванні будуць скіраваныя на будаўніцтва парафіяльнага касцёла.

Чытайце таксама:

Адстаўка Завальнюка — умова вяртання Чырвонага касцёла

Арцыбіскупу Кандрусевічу выдалілі пухліну

Папа Францішак памаліўся за мір ва Украіне перад беларускім абразом

Nashaniva.com