«Еўраопт» зноў увёў змены па дастаўцы тавараў

«Еўраопт» з 28 сакавіка ўвёў змены ў працу дзвюх службаў дастаўкі тавараў — «Е-дастаўка» і Emall.by.

28.03.2023 / 14:01

Аформіць заказ у «Е-дастаўцы» з 28 сакавіка можна ў Мінск, Мінскую вобласць, Баранавічы, Ляхавічы і Мір, у астатнія рэгіёны і населеныя пункты — не.

Па астатніх населеных пунктах дастаўка даступная праз сэрвіс Emall.

Мінімальная сума заказу для бясплатнай дастаўкі для Мінска складае 59 рублёў, для ўсіх астатніх зон абслугоўвання — 79 рублёў. Таксама ў «Е-дастаўцы « з 28 сакавіка скароціцца пералік тавараў для замовы.

«Еўраопт» прадае тавары з IKEA. «Адкуль яны — наша ўнутраная інфармацыя»

Nashaniva.com