У Францыі ўвялі адпачынак для жанчын на час балючай менструацыі

Горад Сэнт-Уан-сюр-Сэн першым у Францыі ўхваліў менструальны адпачынак, які будзе аплачвацца працадаўцам, піша France24.

28.03.2023 / 10:14

Працаздольнасць многіх жанчын падчас менструацыі зніжаецца з прычыны болю. Але гэта тэма шмат дзе ў свеце пакуль табуяваная

З 27 сакавіка мясцовыя жыхаркі змогуць кожны месяц браць два дадатковыя выхадныя дні або працаваць у гэты перыяд дыстанцыйна, калі іх доктар дасць адпаведную рэкамендацыю.

Гэтым прадмесцем Парыжа ад 1944 года нязменна кіруюць мэры-камуністы. Вялікую долю насельніцтва там цяпер складаюць імігранты.

Па словах мэра горада Карыма Буамрана, такое рашэнне ўлады прынялі з-за таго, што працаздольнасць многіх жанчын падчас менструацыі зніжаецца з прычыны болю.

«Мэта — зламаць табу на гэтую тэму», — падкрэсліў ён.

Nashaniva.com