У Беларусі паменшала расійскіх вайскоўцаў — ГПСУ

Пра тое, што колькасць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі зменшылася, заявіў прадстаўнік ДПСУ Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафону, перадае «Укрінформ».

27.03.2023 / 07:52

 Намёты расійскіх вайскоўцаў на Абуз-Лясноўскім палігоне

«Цяпер, паводле нашых звестак, крыху больш за 4 тысячы вайскоўцаў узброеных сіл Расіі знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, але яны ў асноўным прыцягнуты або на вучэннях сумесных, або да падрыхтоўкі, якая працягваецца ў Беларусі. Гэтая колькасць некалькі меншая, чым была раней. Бо тыя падраздзяленні, якія прайшлі падрыхтоўку, Расія вывела з тэрыторыі Беларусі на сваю тэрыторыю для далейшай перакідкі, у тым ліку, на ўсход нашай краіны, дзе вядуцца поўнамаштабныя баявыя дзеянні».

У кастрычніку 2022 года Мінабароны называла агульную колькасць расійскіх вайскоўцаў у складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі — менш за 9 тыс. чалавек. Аляксандр Лукашэнка ў лютым 2023 года казаў, што «трымае» каля 15 тысяч расіян у Беларусі. «Я іх рыхтую. Больш за дзесяць тысяч чалавек… перманентна», — дадаў ён.

Nashaniva.com