Упершыню ў горада Беларусі зʼявілася свая парфума

Персанальны водар стварылі для Брэста. Аб гэтым у сваім тэлеграм-канале паведаміў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

26.03.2023 / 14:51

Улад Рэкуноў. Фота: Rogachuk / Telegram

Рагачук распавёў, што на свяце горада сёлета, 28 ліпеня, адбудзецца парфумернае шоу. Там будзе прэзентаваны новы пах, які атрымаў назву «Брэст», прысвечаны гораду.

Стваральнік парфумы — Улад Рэкуноў. У майстэрні Рэкунова стваралі духі для Патрысіі Каас, Мірэй Мацье, Валерыя Меладзэ, Філіпа Кіркорава. Духі Рэкуноў распрацоўваў, паводле Рагачука, пасля вывучэння гісторыі і культуры Брэста. Усяго было створана шэсць водараў, з якіх спецыяльная камісія выбрала «самы ўражлівы».

Зараз дызайнеры распрацоўваюць арыгінальныя флакон і ўпакоўку для парфумы.

Гэта першы выпадак, калі ў беларускага горада зʼявіцца свой водар.

Nashaniva.com